Уладзімір Рынкевіч. Зямное і нябеснае

Уладзімір Рынкевіч. Зямное і нябеснае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Прапанаваны праект “Зямное і нябеснае” аб’ядноўвае дзве культурныя акцыі: прэзентацыю навуковага выдання “Асобы і вобразы. Беларуская графіка ХІХ стагоддзя” і выставу акварэльных твораў “Зямное і нябеснае”. Аўтарам абодвух творчых паказаў з’яўляецца Уладзімір Рынкевіч – мастак-акварэліст, мастацтвазнаўца, педагог, член Беларускага саюза мастакоў, аўтар некалькіх кніг па мастацтву, у нядаўнім часе – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

КНІГА “Асобы і вобразы. Беларуская графіка ХІХ ст”. 

Праз творы графікі і лёсы мастакоў у канкрэтных гістарычных абставінах ХІХ стагоддзя аўтар паказвае працэс станаўлення беларускай прафесійнай графікі. Шырокі ілюстрацыйны матэрыял дазваляе чытачу скласці асабістае ўяўленне аб эстэтычных густах і культурнай атмасферы таго часу. 

Кніга прызначана для спецыялістаў у галіне мастацтва і гісторыі Беларусі, работнікаў асветы, культуры і адукацыйных устаноў, у тым ліку выкладчыкаў і вучняў старэйшіх класаў сярэднеадукацыйных школ, аматараў мастацтва, а таксама ўсіх, каму цікава і неабыякава гісторыя мастацтва сваёй краіны.

ВЫСТАВА “Зямное і нябеснае” мае канцэптуальны стрыжань экспазіцыі, які аб’ядноўвае творы духоўнай тэматыкі і бытавога жанру. На першы погляд гістарычныя падзеі жыцця і банальныя сцэны рэчаіснасці не маюць прамой, бачнай узаемазалежнасці. І тым не менш яны непарыўна звязаны не толькі матэрыяльнымі формамі зямнога існавання, “харчовым ланцужком”, але і сваёй далучанасцю да духоўнага поля сацыяльнага жыцця, сферы розуму, пачуццяў і веры. 

Погляд на свет, дзе зямны і нябесны аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная маральная платформа жыцця, абуджае наша асацыятыўнае мысленне, дае волю фантазіі, патрабуе ад майстра выкарыстання арыгінальнай іншасказальнай мовы адлюстравання. Мастак, як даследчык, як паэт, як філосаф, вывучае дакументальныя факты, пераасэнсоўвае рэчаіснасць і матэрыялізуе вобразную ідэю спецыфічнымі выяўленчымі сродкамі.

Экспазіцыя твораў Уладзіміра Рынкевіча аб’ядноўвае акварэльныя аркушы апошніх гадоў, у якіх адбіліся яго сённяшнія духоўныя і мастацкія імкненні. Серыя акварэляў “Валаам” – вынік творчай працы мастака па матэрыялах наведвання ў 2017 годзе Валаамскага Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра. 

Работа над праектам “Зямное і небеснае” працягваецца аўтарам і зараз у агульнай плыні навуковага і мастацка-вобразнага асэнсавання гісторыі нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Праваслаўя.

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30