Васіль Шаранговіч. Асоба. Мастак. Настаўнік

Васіль Шаранговіч. Асоба. Мастак. Настаўнік

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

18 красавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў выставачнай прасторы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, 4 паверх) адбудзецца адкрыццё выставы «Васіль Шаранговіч (1939 – 2021). Асоба. Мастак. Настаўнік».

Выстава прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча. Мастак увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі з адметным творчым почыркам. У графіцы яскрава выявілася яго асаблівае мастацкае мысленне, пачуццё лініі і формы. Несумненнымі заслугамі Васіля Шаранговіча з’яўляецца ператварэнне гэтага віда мастацтва ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры і стварэнне беларускай школы графікі — станковай і кніжнай. 

Паўнапраўны сааўтар эпохі, Васіль Пятровіч заўсёды быў пільным і ўважлівым творцам, аддаваў перавагу глыбокаму вырашэнню абраных тэм. Яго старанна прапрацаваныя і кампазіцыйна бездакорныя творы з цягам часу набылі зусім новае гучанне і поліфанічнасць, дзе кожны фрагмент можна разглядаць як самастойны твор.

Выставу ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Першая — творы самога Васіля Шаранговіча. Экспазіцыя пачынаецца з класічных лінагравюр, аўталітаграфій, манатыпій і малюнкаў 1970–1980-х гадоў, дзе аўтар працягваў традыцыю, характэрную для мастацтва таго часу, і пераходзіць да твораў пазнейшага часу, у якіх творца абагуліў уяўленне пра гісторыю і сучаснасць Беларусі, стварыў цэлую галерэю сімвалічных і манументальных вобразаў, поўных лірыкі і драматызму. Таксама на выставе прадстаўлены акварэльныя пейзажы, галоўным чынам мядзельскія, створаныя ў апошнія гады жыцця.

Другая частка выставы прадстаўляе творы вучняў і выхаванцаў прафесара. Васіль Шаранговіч лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай школы графікі. За 30 гадоў працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ён выгадаваў цэлую плеяду таленавітых вучняў. 

Кафедра графікі была заснавана на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) у 1953 годзе. Яе стварыў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі П. Любамудраў. Першы выпуск мастакоў-графікаў адбыўся ў 1959 годзе. У 1966 годзе аддзяленне графікі скончыў і Васіль Шаранговіч. У 1967 годзе яго запрасілі ў інстытут выкладаць, а ў 1972 годзе ён ўзначаліў кафедру графікі і заставаўся яе нязменным кіраўніком да 1989 года. З 1989 по 1997 быў ужо рэктарам акадэміі, але штогод кіраваў дыпломнымі работамі выпускнікоў кафедры. На выставе прадстаўлены творы найбольш вядомых вучняў Васіля Шаранговіча: Анатоля Александровіча, Канстанціна Вашчанкі, Васіля Баранава, Валерыя Славука, Ларысы Журавовіч, Леаніда Марчанкі, Мікалая Селяшчука, Віктара Мікіты, Валянціны Шобы і многіх іншых вядомых творцаў.

На выставе экспануецца каля 100 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага Саюза мастакоў, а таксама сям’і мастака.

Выстава будзе працаваць да 19 мая 2024 года.

Куратар выставы  Мацюшонак Аляксей, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Сцяг Перамогі
Сцяг Перамогі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў
Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні