Выстава «Сямён Дамарад. Краявіды радзімы»

Выстава «Сямён Дамарад. Краявіды радзімы»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

10 кастрычніка 2024 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы “Сямён Дамарад. Краявіды радзімы”, на якой будзе прадстаўлена каля 50 жывапісных твораў з майстэрні аўтара і фондаў музея.

Імя Сямёна Уладзіміравіча Дамарада добра вядомае знатакам выяўленчага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі. За гады сваёй творчай дзейнасці мастак працаваў у самых розных тэхніках і жанрах: манументальным роспісе, мазаіцы, акварэлі. У апошнія дваццаць гадоў Сямён Уладзіміравіч займаецца пейзажным жывапісам. Пейзажы Дамарада выкананыя ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым складаныя па вобразнай сістэме, надзвычай рамантычныя і паэтычныя паводле настрою. Колеры мяккія, някідкія, без рэзкіх кантрастаў, але пры гэтым творы вельмі насычаныя эмацыйна, поўныя святла і паветра. Дамарад — мастак імпрэсіяністычнага светаадчування, які імкнецца ўлавіць уражанне ад імгнення, якое адыходзіць. Таму на яго палотнах часта прадстаўленыя пераходныя станы прыроды — вясна і восень, вечар і раніца, — калі яе зменлівасць праяўляецца асабліва інтэнсіўна. Асабліва прыцягваюць увагу мастака віды роднай Бабруйшчыны, а таксама Нарачанскага краю. 

Семён Уладзіміравіч Дамарад нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Бабруйску ў сям’і вядомага мастака-графіка Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1968), і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Удзельнічае ў выставах з 1972 г. Персанальныя выставы праходзілі ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011).

Творы С. У. Дамарада знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным центры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, іншых музеях нашай краіны, а таксама ў прыватных зборах Беларусі і іншых краін.

Выстава працуе па 24 лістапада 2024 года.

Куратар выставы Корзун Франц Валер’евіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва