Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 чэрвеня 2024 г. а 14-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

У гэтым годзе ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – жывапісцам, скульптарам, дызайнерам, мастакам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва традыцыйна адзначыцца ўрачыстым мерапрыемствам у сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі таксама прымуць удзел зоркі Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Вялікага тэатра Беларусі, спецыялісты вядучых музеяў і мастацкіх галерэй.

Усе дыпломныя праекты, выкананыя ў самых розных відах выяўленчага мастацтва, аб’ядноўвае нязменна высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі ў спалучэнні з захаваннем найлепшых традыцый беларускай нацыянальнай выяўленчай школы. Кожная работа, прадстаўленая на выставе, дэманструе ўнікальны талент і індывідуальны стыль маладога мастака. Разнастайнасць сюжэтаў сведчыць аб шырокім спектры інтарэсаў аўтараў.

Безумоўна, выстава будзе цікавая не толькі тым, чыё творчае жыццё звязана са знакамітай «Глебаўкай», але таксама ўсім, хто цікавіцца будучыняй беларускага выяўленчага мастацтва.

Выстава працуе па 12 ліпеня 2024 года.

Куратары выстаўкі – Зуева Дарына Халедаўна і Крывецкая Лізавета Сяргееўна, малодшыя навуковыя супрацоўнікі выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Фота
іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь