Аддзел замежнага мастацтва

Аддзел замежнага мастацтва юрыдычна існуе ў музеі з мая 1991 года, з моманту, калі створаны ў чэрвені 1990 года сектар замежнага мастацтва атрымаў статус аддзела.

У больш ранні перыяд даследаванне твораў еўрапейскіх майстроў у калекцыі музея насілі эпізадычны характар. Найбольш каштоўны ўклад быў зроблены Нінай Міхайлаўнай Бараноўскай (1914–1989), старшым навуковым супрацоўнікам, якая займалася навуковым вывучэннем калекцый замежнага мастацтва ў музеі ў 1976–1989 гадах. Ёй былі створаны першыя навуковыя картатэкі калекцый, апублікаваны вынікі вывучэння шэрага твораў, што дазволіла ўвесці ў навуковы зварот нямала экспанатаў, якія адносяцца да розных еўрапейскіх мастацкіх школ.

Створаны ў 1990 годзе сектар, а ў далейшым аддзел замежнага мастацтва ўзначаліла Тамара Іванаўна Карандашава, якая раней працавала ў аддзеле дарэвалюцыйнага рускага і савецкага мастацтва. У 2000 годзе да фонду еўрапейскага мастацтва была далучана калекцыя помнікаў культуры і мастацтва народаў Усходу. Тады ж аддзел быў перайменаваны ў аддзел заходнееўрапейскага мастацтва і мастацтва Усходу. А з 2002 года, паводле штатнага раскладу музея, стаў называцца навукова-даследчым аддзелам замежнага мастацтва. У 2003 годзе загадчыкам аддзела стала Алена Уладзіміраўна Сянькевіч.

За час свайго існавання аддзелам была праведзена шырокая навукова-даследчая работа, праведзена каталагізацыя калекцый еўрапейскага мастацтва і мастацтва краін Усходу, арганізавана мноства выставачных праектаў, у тым ліку і міжнародных. У розны час у аддзеле працавалі А. А. Коўрык, А. А. Галёта, І. Л. Сянкевіч, В. А. Кліп, Н. У. Шчукіна.

У 2013 годзе аддзел замежнага мастацтва быў аб’яднаны ў навукова-даследчы аддзел рускага і замежнага мастацтва разам з аддзелам рускага мастацтва (раней аддзел дарэвалюцыйнага рускага і савецкага мастацтва), які быў арганізаваны ў музеі ў 1957 годзе. Яго першым загадчыкам быў прызначаны Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (1912–1990), раней галоўны захавальнік музея. У 1964–2000 гадах працай аддзела кіравала Алена Канстанцінаўна Рэсіна (1926–2014), у 2000–2010 гг. – Таццяна Абрамаўна Рэзнік. З 2010 года аддзел узначальваў Аляксей Пятровіч Харак (1978–2019). У розныя гады ў аддзеле рускага мастацтва працавалі Р. Г. Бадзін (1930–1999), Н. П. Марчанка, А. Д. Шапашнікава, Т. І. Карандашава, М. У. Трафімава, І. Р. Томашава, Д. С. Барташук і інш.

Загадчыкам аб’яднанага аддзела стаў Аляксей Пятровіч Харак. З лістапада 2017 года аддзелам кіруе Святлана Іванаўна Пракоп’ева. У 2021 годзе аддзел быў ізноў пераназваны ў аддзел замежнага мастацтва.

У ведамстве аддзела знаходзяцца калекцыі еўрапейскага мастацтва і мастацтва краін Усходу XVI–XXI стст. і калекцыя рускага мастацтва XVIII–XXI стст., якая з’яўляецца гонарам музейнага збору. Высокая мастацкая каштоўнасць калекцыі рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь забяспечыла ёй шырокую вядомасць, што далёка перасягнула межы рэспублікі.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці аддзела з’яўляецца навукова-даследчая работа. На сённяшні дзень большая частка працы па каталагізацыі калекцый завершана. Пад навуковай рэдакцыяй А. К. Рэсінай супрацоўнікамі аддзела былі падрыхтаваны і выпушчаны ў свет “Каталог рускай і савецкай скульптуры” (1977), “Каталог рускай дарэвалюцыйнай і савецкай гравюры і літаграфіі” (1984), “Каталог рускага дарэвалюцыйнага і савецкага жывапісу” ў 2-х тамах (Т. І, 1995; Т. ІІ, 1997). У 2008 годзе выдадзены каталог “Скульптура краін Заходняй і Усходняй Еўропы ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (аўтар-укладальнік С. І. Пракоп’ева).

На сённяшні дзень падрыхтаваны да публікацыі каталог “Рускі малюнак і акварэль XVIII–XX стагоддзяў”, “Еўрапейская друкаваная графіка XVII–XXI стагоддзяў”, “Кераміка і фарфор Кітая”. Супрацоўнікамі аддзела вядзецца работа па каталагізацыі новых паступленняў.

Супрацоўнікі аддзела чытаюць лекцыі, праводзяць музейныя праграмы і экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея і выставах, вядуць работу па папулярызацыі твораў музейнага збору, арганізацыі і правядзенні выстаў. Спецыялісты аддзела аказваюць кансультацыі па навуковай тэматыцы аддзела; выконваюць мастацтвазнаўчую атрыбуцыю па зваротах дзяржаўных арганізацый і прыватных асоб.

Апроч асноўнай работы, супрацоўнікі аддзела з’яўляюцца захавальнікамі калекцый замежнага жывапісу, скульптуры і графікі (С. І. Пракоп’ева), рускай графікі (Ю. У. Лісай).

Пракоп’ева Святлана Іванаўна
Пракоп’ева Святлана Іванаўна
Загадчык аддзела замежнага мастацтва

 У 1996 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Расійскай акадэміі мастацтваў (факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў, спецыяльнасць “мастацкая адукацыя”). З 1996 года працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 2005 года – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва). З 2006 г. – захавальнік калекцыі замежнай графікі, з 2007 г. – захавальнік калекцыі замежнай скульптуры, з 2008 г. – захавальнік калекцыі замежнага жывапісу. Вядзе навукова-даследчую работу па вывучэнні твораў еўрапейскай скульптуры, графікі і жывапісу са збору музея. Аўтар шматлікіх атрыбуцый, прынятых атрыбуцыйным саветам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі.

 

Удзельнік міжнароднага кірмашу мастацтваў Fresh Paint у Тэль-Авіве (Ізраіль, 13–18 мая 2012 г.).

Стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2009). Атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры (2019).

Член Міжнароднага савета музеяў (ICOM).

Кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры (L'Ordre des Arts et des Lettres, Французская Рэспубліка, 2016).

Лісай Юлія Уладзіміраўна
Лісай Юлія Уладзіміраўна
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва

У 2007 г. скончыла Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства”, у 2009 г. – магістратуру па мастацтвазнаўстве.

 

Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцый і стварэнні пастаянных экспазіцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастакі ХІХ – першай паловы ХХ ст.”, “Рускае мастацтва ХVIII – пачатку ХХ стагоддзя”.

У 2012 годзе прайшла курсы павышэння кваліфікацыі пры Інстытуце культуры Беларусі па праграме “Навуковыя супрацоўнікі музеяў па навукова-экспазіцыйнай дзейнасці”.

Кузняцова Ганна Уладзіміраўна
Кузняцова Ганна Уладзіміраўна
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва

У 2008 г. на “выдатна” скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства”. Са студзеня 2009 г. стала супрацоўнікам філіяла музея “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”. У 2013 г. атрымала ступень “магістра мастацтвазнаўства”. У тым жа годзе прайшла двухгадовае навучанне ў сумесным беларуска-польскім адукацыйным праекце “Нясвіжская Акадэмія” па праграме “Правілы аховы тэрыторый, прылеглых да аб’ектаў насельніцтва: вопыт Беларусі і Польшчы” з далейшай абаронай дыплома ў Варшаве па тэме: “Палацава-паркавы ансамбль у Паланэчцы. Патэнцыял захавання і выкарыстання”.
 

У 2018 г. скончыла аспірантуру Акадэміі мастацтваў па той жа спецыяльнасці, працуе над дысертацыйным даследаваннем па тэме “Італьянскія ўплывы ў свецкай архітэктуры Беларусі XVI–XIX стст.”. З’яўляецца аўтарам навуковых і навукова-папулярных работ па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі XVI–XX стст., удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый.

З красавіка 2017 г. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы.

 

Сфера навуковых інтарэсаў: палацава-сядзібная архітэктура Беларусі XVIII–XIX стст. Побыт і інтэр’ер беларускай сядзібы. Італьянская архітэктура і мастацтва XVI–XIX стст.

Барташук Дар’я Сяргееўна
Барташук Дар’я Сяргееўна
Навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва

У 2011 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Вядзе навуковую працу па вывучэнні і каталагізацыі калекцыі рускага жывапісу.

 

Сфера навуковых інтарэсаў: рускае выяўленчае мастацтва XVIII – пачатку ХХ ст.; беларускае выяўленчае мастацтва канца ХІХ – пачатку ХХ ст.; савецкае выяўленчае мастацтва.

Аўтар навуковых публікацый: Казимир Стабровский: художник-путешественник родом из Беларуси // Творчество Фердинанда Рущица в контексте европейской художественной культуры : материалы научно-практической конференции, посвященной 150-летию со дня рождения художника (Минск, 9–10 декабря 2020 г.) / редкол. : С. И. Анейко [и др.]. – Минск : А. Н. Вараксин, 2020. – С. 92–98.

Тупчыенка Багдана Мікалаеўна
Тупчыенка Багдана Мікалаеўна
Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва

У 2021 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, спецыяльнасць “мастацтвазнаўства (кампаратыўнае мастацтвазнаўства), бакалаўрыят (кваліфікацыя “мастацтва”) у 2022 г. – магістратуру (спецыяльнасць “мастацтвазнаўства”).

 

Сфера навуковых інтарэсаў: эпічныя паданні і іх інтэрпрэтацыя ў мастацтве, мастацтва Усходу, еўрапейскае мастацтва, антрапалогія, гісторыя, філасофія.

Выставы падрыхтаваныя пры ўдзеле аддзела Асноўныя публікацыі супрацоўнікаў аддзела
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года
Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»
Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30