Асцярожна, посуд!

Асцярожна, посуд!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 1 чэрвеня ў выставачным комплексе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) праходзіць выстава мастацкага шкла 1910–1960-х гадоў “Асцярожна, посуд!”. На выставе прадстаўлены каля 70 твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюццаўзорамі бытавых вырабаў Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф.Э. Дзяржынскага і шклозавода “Нёман”.

Шкляны посуд суправаджае чалавека на кожным кроку яго жыцця – збан і графін, сподак і талерка, шклянка і келіх… Ён даўно перастаў лічыцца недаступнай раскошай, але мы працягваем захапляцца непаўторнай прыгажосцю і дасканаласцю шкла, а таксама майстэрствам, уяўленнем і вынаходлівасцю яго стваральнікаў.

На тэрыторыі Беларусі ў 1910–1960-х гадах мастацкае шкло – адзін з найважнейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Беларуская шкляная прамысловасць прайшла шлях ад маленькіх разрозненых гут канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя – праз рэвалюцыйныя і ваенныя гады – да вялізных заводаў 1950–1960-х гадоў, з высокай культурай вытворчасці, якасцю матэрыялаў, шырокай палітрай тэхнічных і тэхналагічных магчымасцей.

К канцу 1960-х гадоў асартымент прадукцыі, якая выпускалася вядучымі беларускімі прадпрыемствамі, такімі як Барысаўскі хрустальны завод імя Ф. Э. Дзяржынскага і шклозавод “Нёман”, цалкам становіцца сучасным па стылі і адказвае густам самага патрабавальнага пакупніка. Вырабы свежыя па задуме, выразныя па форме, дэкоры, зручныя па прызначэнні.

У паўсядзённым жыцці шкляному і хрустальнаму посуду часта адводзілася пачэснае месца, самае бачнае ў доме – у серванце з празрыстымі дзверцамі. Ён быў выдатным падарункам, прадметам гонару, а таксама перадаваўся ў спадчыну з пакалення ў пакаленне.

Экспанаты выставы “Асцярожна, посуд!” прадстаўляюць узоры бытавых і дэкаратыўных вырабаў са шкла 1910–1960-х гадоў, прызначаных для масавай вытворчасці, а таксама сувеніры, якія дэманструюць у першую чаргу работу мастака, творчы патэнцыял, разуменне сучасных яму задач, фантазію і талент.

Творы Антаніны Абрамавай, Рамуальда Багінскага, Яўгена Гладкова, Галіны Ісаевіч, Людмілы Мягковай, Уладзіміра Мурахвера і іншых ілюструюць бліскучае рашэнне галоўнай задачы мастака ў прыкладным мастацтве – узгадненне мастацкага вобраза з існуючай функцыяй прадмета. Прадметы выставы таксама закліканы ажывіць у гледача светлыя ўспаміны аб дзяцінстве і юнацтве, утульнасці і сямейным цяпле.

 

Куратары выставы: старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Юлія Загорская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей.

 

Работа выставы будзе доўжыцца 
да 30 ліпеня 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30