Квэст для школьнікаў «Загадкі Дома Ваньковічаў»

Квэст для школьнікаў «Загадкі Дома Ваньковічаў»

Музей Дом Ваньковічаў

Дом Ваньковічаў — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — запрашае дзяцей і падлеткаў на квэст «Загадкі Дома Ваньковічаў».

У кожным пакоі музея ўдзельнікаў чакае невялікая загадка. Разгадваючы іх, дзеці крок за крокам будуць знаёміцца з гісторыяй Дома Ваньковічаў. Удзельнікі змогуць не толькі даведацца шмат новага, але і адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі мінулага! 🗝

Праграма разлічана на вучняў 6–9-х класаў і падыдзе для арганізаваных груп школьнікаў, сяброў і аднакласнікаў. Квэст стане выдатнай магчымасцю правесці канікулы цікава, пазнавальна і з карысцю!

Умовы ўдзелу:

  • Узрост удзельнікаў: вучні 6–9-х класаў.
  • Колькасць удзельнікаў: ад 1 да 15 чалавек.
  • Кошт: 10 рублёў — для дзяцей і студэнтаў, 15 рублёў — для дарослых.

Запіс і даведкі па тэлефоне: (017) 358 88 78.

Чакаем вас у музеі — там, дзе гісторыя ператвараецца ў прыгоду!

іншыя выставы
Напярэдадні святаў: Графіка Вольгі Крупянковой
Напярэдадні святаў: Графіка Вольгі Крупянковой

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адна зіма
Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Час утульных традыцый
Час утульных традыцый

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь