Лізавета Анатольеўна Пастушэнка нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску.
Скончыла дзіцячую мастацкую школу № 1 імя В.К. Цвірко, Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці“Графіка” (2008).
З 2008 года Л.А. Пастушэнка з’яўляецца членам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (секцыя графікі) і выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры малюнка. У 2014 годзе Лізавета становіцца загадчыкам падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэмі імастацтваў.
З 2005 года — актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, мастацкіх выстаў і пленэраў, сярод якіх: “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” (2015–2023), “Арт-Мінск” (2018–2024), “Арт-Панарама” (2016, Гродна), “Viva Kola Art” (2023, 2024, Мінск), выстава намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва (2023, Мінск), “Станковая і кніжная графіка ХХ–ХХI стст.” (2023, Мінск). Удзельнік міжнародных праектаў, рэалізаваных пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельнкаў СНД: пленэр і выстава “Здраўнёва ў асобах і лёсах”, прысвечаны 175-годдзю І.Я. Рэпіна (2019, Віцебск), графічны пленэр і выстава “Масты” (2021, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Штыгліца, Санкт-Пецярбург). Удзельнік выставы, прысвечанай 500-годдзю першага выдання паэмы “Песня пра зубра” (2023, Мінск).
Поруч з выставачнай дзейнасцю Лізавета Пастушэнка прымае ўдзел у афармленні мастацкіх кніг і навучальных дапаможнікаў у дзяржаўных выдавецтвах “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Літаратура і мастацтва”. Сяродвыданых кніг: “Золотая яблонька” (2007), “Минск и ворон. Париж и призрак” (2010), “Крынічка Буль-Буль” (2010), “Нам засталася спадчына” (2011).
Лізавета Пастушэнка актыўна супрацоўнічае з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”. У якасці мастака-постаноўшчыка і мастака па фонах працавала на анімацыйных фільмах “Сороконожка” (2011), “Быхаў” (праект “Аповесць мінулых гадоў. Гербы”, 2012), “Вясна ўвосень” (2014), “Песня жаворонка” (2015), “Гуслі” (2019), “Азбука опасностей – 2” (2020), “Мемориальные памятники Беларуси. Прорыв” (2024).
Графічныя творы Л.А. Пастушэнка знаходзяцца ў філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея “Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна “Здраўнёва”, Светлагорскай мастацкай галереі “Традыцыя” імя Г.М. Пранішнікава, музейным фондзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, музеі Свята-Успенскага Жіровіцкага манастыра, Набярэжначалнінскай карціннай галере іімя Г.М. Хакімавай (Рэспубліка Татарстан, Расія), прыватных калекцыях Расіі, Германіі, Францыі, Польшчы, Іспаніі і іншых краін.
Выстава працуе да 25 мая 2025 года.