Рух зямлі

Рух зямлі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

3 18 снежня 2021 года ў новым выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па адрасе К. Маркса, 24 пачала працаваць выстава “Рух зямлі”.

Зямля – гэта апавяданні пра туманы і разараныя палі, пра сінь беларускіх азёр і квітнеючы лён, пра дарогі, штопатанулі ў снежным покрыве, і цішыню вялікай вады. І так можна пералічваць да бясконцасці. Зямля не магла не стаць адным з галоўных матываў творчасці беларускіх мастакоў розных пакаленняў, мастацкіх традыцый і стылявых арыенціраў. Калекцыя беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – яркае таму пацвярджэнне. Вялікая колькасць жывапісцаў, графікаў, скульптараў і мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сваёй творчасцю на працягу дзесяцігоддзяў пастаяннага звароту да гэтай тэмы ўнеслі важны ўклад у фарміраванне мастацкага аблічча нашай радзімы. Паказаць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх стылях, наблізіцца да разумення тэмы Зямлі ў рамках асаблівага пантэістычнага погляду на свет у беларускім выяўленчым мастацтве, выявіць кола ідэй, матываў і прыёмаў унутры гэтай тэмы – асноўная мэта і канцэпцыя выставы “Ход Зямлі”.

Ідэя сакральнай узаемасувязі чалавека і прыроды, злучэнне зямнога і касмічнага на выставе мае розныя ўвасабленні: ад “чыстых прыродных пейзажаў” з бязмежнымі прасторамі і дарогамі, якія адыходзяць (Валерый Шкаруба, Аляксандр Грышкевіч), да твораў абрадава-фальклорнага і міфалагічнага характару (Міхась Філіповіч, Мікалай Селяшчук). Прыкметнай з’яўляецца таксама тэндэнцыя адлюстравання паўсядзённага жыцця і побыту на зямлі, увядзення ў сюжэтную тканіну палотнаў тэматычнай карціны. Рамантыка працоўных будняў і свят, яднанне чалавека з роднай зямлёй увасоблены ў работах Уладзіміра Кожуха, Мікалая Казакевіча, Барыса Казакова, Георгія Скрыпнічэнкі, Гаўрыіла Вашчанкі, Мая Данцыга. Гучаць у працах і глыбока драматычныя інтанацыі аб сцісласці і далікатнасці чалавечага жыцця, аб экалагічных праблемах Зямлі (Уладзімір Кожух, Віктар Маркавец, Галіна Русак).

Такі шырокі дыяпазон адрозніваецца і пластычнымі рашэннямі. Работы, прадстаўленыя на выставе, створаны ў розных манерах: акадэмічнай, рэалістычнай, абстрактнай, пленэрна-імпрэсіяністычнай, з элементамі стылістыкі мадэрну і сімвалізму. Але іх усіх аб’ядноўвае імкненне мастакоў трапіць за межы рэальнасці, у глыб свету, выйсці на ўзровень універсальных філасофскіх абагульненняў, раскрыць таямнічы характар Сусвету і перадаць усхваляваны стан, які адчувае чалавек, знаходзячыся сам-насам з прыродай.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні