75 год Вялікай Перамогі

75 год Вялікай Перамогі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 16 верасня пачне працаваць выстава “75 год Вялікай Перамогі”. Тэма вайны ў мастацтве Беларусі – неўміручая і актуальная вось ужо 75 гадоў. Ваенная тэма была першай і найважнейшай для беларускага мастацтва на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў.

Такі прэстыж сведчыць аб яе значнасці для беларускага народа, а размах, шырыня і адухоўленасць вобразаў, створаных беларускімі мастакамі ў 1950–1980-я гады, надалі многім творам хрэстаматыйны характар. Цікавасць да ваеннай тэматыкі ў мастакоў сярэдняга пакалення абумоўлена не толькі яе маштабнасцю, але і імкненнем мастацкага асэнсавання драматычных падзей, жаданнем паспрабаваць сябе ў сацыяльна-значным творы, дзе ёсць усё: і пафас, і псіхалагізм, і трагедыйнасць. Ваенная тэма ў беларускім мастацтве стала вышэйшай меркай майстэрства для мастака. Цяпер яна ўспрымаецца нават шырэй – як героіка-патрыятычная.

Вайна стала своеасаблівым водападзелам у памяці людзей. У мастацтве можна вылучыць тры пакаленні мастакоў, якія закранулі ў сваёй творчасці тэму вайны: відавочцы – мастакі 1930-х гадоў, чыя творчая сталасць прыйшлася на ваенныя гады; мастакі ваеннага дзяцінства – гэта наступнае пакаленне прыйшло ў 1960-я; нашы сучаснікі, якія нарадзіліся ў 1950–1960-я гады, тыя, што ведаюць пра вайну па творах мастацтва і са слоў бацькоў, без асабістага вопыту.

У такім “храналагічным” дзяленні ёсць свой сэнс: кожная фармацыя прыўнесла ў гэту тэму сваё ўласцівае часу і лёсу светаадчуванне. Адно іх аб’ядноўвае: разуменне, што для такой святой тэмы патрэбна праўда, без знешніх “шумавых” эфектаў і фальшывага пафасу.

Землі Беларусі чатыры гады былі акупаваны фашыстамі, народ вёў зацятую партызанскую вайну, страціўшы амаль чвэрць насельніцтва. У мастацтве сцвярджаецца стаўленне да падзей вайны як да тэмы гістарычнай – вялікага этапу гісторыі савецкага народа, што адбіваецца і на канцэпцыі большасці твораў.

Асноўная тэма беларускага жывапісу – партызанская. Яна ўбірае ў сябе мноства твораў рознага ўзроўню – ад рэалістычных апісальных абагульненняў партызанскага жыцця да сімвалічных. У мастацтве адчуваецца філасафічнасць, адкрытая публіцыстычнасць, што вядзе за сабой сімвал і метафару.

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень