Акім Шаўчэнка. Жывапіс

Акім Шаўчэнка. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 5 лютага 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Акім Шаўчэнка (1902–1980). Жывапіс”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Акіма Міхайлавіча Шаўчэнкі – мастака, педагога, ветэрана.

Імя выдатнага жывапісца Акіма Шаўчэнкі стаіць у шэрагу з вядомымі беларускімі мастакамі ХХ стагоддзя, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё і станаўленне нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва. Яго творы ўваходзяць у залаты фонд беларускага сацрэалістычнага мастацтва. Выстава стане рэтраспектывай творчасці Акіма Шаўчэнкі, пачынаючы са знакамітай кампазіцыі майстра “Платагоны” 1932 года. У экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты сучаснікаў, пейзажы, сюжэтна-тэматычныя творы з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Добрушскага раённага краязнаўчага музея і Беларускага саюза мастакоў.

Акім Міхайлавіч Шаўчэнка нарадзіўся 28 лістапада (11 снежня) 1902 года ў вёсцы Карма (цяпер – Добрушскі раён) на Гомельшчыне. У 1927 годзе ён паступіў у маскоўскі “ВХУТЕМАС” (Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні). У 1930 годзе “ВХУТЕМАС” быў пераведзены ў Ленінград і перайменаваны ў Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва, які А. Шаўчэнка скончыў у 1931 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю “мастака масава-бытавога жывапісу”. Пасля заканчэння вучобы А. М. Шаўчэнка вярнуўся ў Гомель, дзе працаваў мастаком у газеце “Полесская правда”, а таксама выкладаў у гомельскіх студыях выяўленчага мастацтва. У 1932 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў. Акім Шаўчэнка – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і некалькімі медалямі. Пасля вайны, у 1947 годзе, мастак быў запрошаны на выкладчыцкую работу ў мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, а пазней – у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У яго вучыліся такія вядомыя ў Беларусі і за мяжой мастакі, як Міхаіл Савіцкі, Віктар Грамыка, Міхаіл Чэпік, Ізраіль Басаў, Георгій Паплаўскі, Май Данцыг, Васіль Шаранговіч і многія іншыя.

 Акім Шаўчэнка прымаў удзел у шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. Але персанальная выстава майстра ўпершыню адбылася толькі ў 1962 годзе ў Мастацкім салоне Беларускага саюза мастакоў.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь