Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя

Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца выстава “Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя”, прысвечаная творчасці Альгерда Адамавіча Малішэўскага, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1977).

Прафесійную адукацыю Альгерд Малішэўскі атрымаў у Харкаўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце. Вучыўся ў вядомых дзеячаў мастацтваў –Пятра Іванавіча Котава і Дзмітрыя Мікалаевіча Шавыкіна. Пасля заканчэння інстытута (1952) вярнуўся ў Беларусь. І ў наступным годзе пачынаецца яго выкладчыцкая дзейнасць, якая стала легендарнай. У Мінскім мастацкім вучылішчы ён працаваў 28 гадоў. У 1956 годзеў ступіў у Саюз мастакоў БССР.

 Малішэўскі быў адным з тых мастакоў, хто дапамагаў таленавітай   моладзі. Ён быў адным з нямногіх, хто падтрымаў забароненую выставу 1985 года “1+1+1+1+1+1=6” у Доме літаратараў, а таксама з энтузіязмам успрыня стварэнне мастацкага аб’яднання “Няміга’17”. Акрамя таго, мастак быў удзельнікам адной з выстаў гэтага аб’яднання, якая прайшла ў 1988 годзе ў Палацы прафсаюзаў, дзе былі прадстаўлены дваццаць палотнаў майстра. 

Альгерд Адамавіч Малішэўскі рана пайшоў з жыцця (22 лістапада 1989 года). Уся яго творчасць гэта пастаянныя пошукі, імкненне да філасофскага асэнсавання творчасці. 

Мастак працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу, яго прыцягвалі многія жанры партрэт, пейзаж, тэматычная карціна, нацюрморт; усё падвяргалася пераасэнсаванню і пошуку свайго вобразнага дэкаратыўна-пластычнага почырку. Творчасць Альгерда Адамавіча Малішэўскага можна падзяліць на перыяды. Раннім працам 1950–1960-х гадоў уласціва пленэрнасць. Для работ 1970-х – пачатку 1980-х гадоў характэрна дбайная прапрацоўка вобразаў. Будаўнікі, калгаснікі, урачы, дзеячы мастацтва і іншыя нярэдка становяцца героямі яго палотнаў. У працах, прысвечаных тэме вайны, аўтар надае   большу вагістварэнню вобразаў маці. У жывапісе гэтага перыяду можна адзначыць імкненне А. Малішэўскага не толькі надаць характэрныя і індывідуальныя рысы партрэтаваным, але і стварыць абагульненыя вобразы. Ужо ў 1980-х гадах мастак адыходзіць ад фігуратыўнага жывапісу, і ўсё больш звяртаючыся да абстрактных формаў. 

На выставе экспануюцца работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў і работы з сям’і мастака.

Работа выставы працягнецца 
да 7 снежня 2022 года

іншыя выставы
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай
Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс
Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні