Давід Якерсон. Скульптара і графіка

Давід Якерсон. Скульптара і графіка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

10 лютага а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё манаграфічнай выставы Давіда Якерсона (1896–1947), прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага скульптара і графіка.

 Наватар і традыцыяналіст, ледзь ці не адзіны прадстаўнік скульптурнага супрэматызму, член вядомага авангарднага аб’яднання “УНОВИС” Давід Якерсон – яшчэ адзін яркі прадстаўнік Віцебскай мастацкай школы, творчасць якога ва ўсёй паўнаце будзе прадстаўлена ў залах мастацкага музея.

Калекцыя творчых работ Якерсона, што захоўваецца ў зборы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, – сапраўды ўнікальная з’ява асабліва на фоне ўсіх вялікіх страт нашых мастацкіх каштоўнасцей першай паловы ХХ стагоддзя. На экспазіцыі, якая носіць рэтраспектыўны характар і ахоплівае практычна ўвесь творчы шлях майстра, будуць паказаны больш за 100 графічных работ і скульптур, а таксама архіўныя фотаздымкі.Гэта дасць магчымасць ацаніць усю разнастайнасць скульптара і графіка, мастацтва якога не ўкладаецца ў рамкі аднаго творчага метаду.

Тут і арнаментальныя кампазіцыі ў стылістыцы “ар-нуво”, і эксперыменты ў духу кубізму і экспрэсіянізму, і пленэрныя гарадскія замалёўкі Віцебска, і наватарскія супрэматычныя творы 1920-х гг., і ў той жа час фігурная скульптура 1930-х гг., якая прадстаўляе выявы “некананічнай прыгажосці” асоб іншых рас.

Стылёвая разнастайнасць работ скульптара і графіка пераканаўчапацвярджае не толькі эвалюцыю светапогляду самога майстра, але і бурныя ідэалагічныя і мастацкія перамены, якія адбываліся ў мастацтве першай паловы XX стагоддзя. Яго творчасць, як і яго жыццё, – гэта люстэрка часу.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь