Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

1 кастрычніка 2026 года а 17-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, уваход праз вул. К. Маркса, 24) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава” (Кітайская Народная Рэспубліка). 

Дружалюбныя адносіны Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь маюць доўгую гісторыю.

Увазе гледачоў будуць прадстаўлены ўзоры традыцыйнага жывапісу, твораў з лаку, металу, каменя, керамікі і дрэва сучасных майстроў. Па тэматыцы яны адносяцца як да міфалагічных вобразаў, сакральных прадметаў, так і ўяўляюць сабой сімвалічныя, алегарычныя вобразы. Усе яны выкананы пад уплывам шматтысячагадовай гісторыі і многавяковых традыцый. Разам з імі гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з творамі сучасных беларускіх майстроў, якія чэрпаюць натхненне з кітайскай культуры. Іх творчасць – шматгранны сінтэз усходніх матываў і беларускага духу.

Нашачу гледачу прапануецца адчуць дружалюбны дыялог культур, якія знаходзяць апору ў традыцыі.

У экспазіцыю ўключаны выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках і матэрыялах творы сучасных майстроў Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. 

Выстава “Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава” будзе экспанавацца з 1 па 30 кастрычніка 2026 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх).

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў