Лекторый выхаднога дня

Лекторый выхаднога дня

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае ўсіх жадаючых на лекторый выхаднога дня.

18 верасня (нядзеля) а 14-й гадзіне ў рамках праекта “Навука мастацтва і мастацтва навукі” адбудзецца лекцыя “Вобразы жанчын, якія музіцыруюць, эпохі Асветы: полімастацкіпадыход”.

Гэты падыход дазваляе аб’яднаць творы жывапісу, музычныя сачыненні і, вядома, літаратурныя творы (якія разглядаюцца як “мастацтва слова”) у адзінай прасторы – прасторы разуменнямастацтва. У ім мы звернемся да “мастацтва жаночага роду”.

Лекцыю чытае Шкор Лідзія Аляксандраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, дактарант кафедры педагогікі БДПУ

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

 

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў