Міхас Філіповіч “Лёс мастака”

Міхас Філіповіч “Лёс мастака”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

4 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі, у дзвюх сярэдніх залах першага паверха асноўнага корпуса, адкрываецца выстава “Лёс мастака”, прысвечаная 125-годдзю знакамітага беларускага майстра Міхася Філіповіча (1896–1947). Яна ўтрымлівае каля 150 твораў жывапісу, графікі, скульптуры з мінскіх музеяў і прыватных збораў, фотаздымкі і выданні.

Міхась Мацвеевіч Філіповіч – самы яркі, своеасаблівы і нацыянальны, выключна пладавіты, шмат у чым унікальны беларускі мастак, асноўны перыяд творчасці якога прыпаў на 1920-я – першую палову 1930-х гадоў. Дзясяткі наяўных работ Філіповіча – малая частка створанага ім. І ўсё ж для беларускага мастака тых часоў спадчына яго захавалася на рэдкасць поўна і разнапланава, што дазваляе непасрэдна бачыць развіццё і перыпетыі яго творчага лёсу. Жыўшы ў пераходную, багатую на розныя мастацкія новаўвядзенні эпоху канца XIX – першай трэці XX стагоддзя, Міхась Філіповіч скарыстаў іх у сваёй творчасці амаль усе. Часам сплаўляліся, часам гучалі сольна ў яго творах мадэрн, постімпрэсіянізм, футурызм, супрэматызм, фавізм, экспрэсіянізм, неарэалізм, імпрэсіянізм.

Ураджэнец Мінска, сірата з ранняга дзяцінства, Філіповіч знайшоў другі дом у сям’і свайго дзядзькі-каваля Фадзея Гурскага. Вучыўся ў мінскім рэальным вучылішчы, якое было падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравана ў Яраслаўль. Першымі настаўнікамі малявання былі К. Ермакоў і Д. Полазаў. Потым вучыўся ў Маскве – у прыватнай студыі А. Хатулёва, у Свабодных мастацкіх майстэрнях (пазней “ВХУТЕМАС”) у К. Каровіна. Але галеча не дазволіла атрымаць адукацыю, і ў 1921 годзе юнак вяртаецца ў Мінск, дзе распачынае вельмі актыўную творчую, выставачную, музейную дзейнасць, з’яўляючыся загадчыкам мастацкага аддзела знакамітага БДМ (Беларускі дзяржаўны музей). У 1925–1930 гадах атрымалася працягнуць навучанне ў “ВХУТЕМАСе” / “ВХУТЕИНе”. Вяртанне на Беларусь супала са зменай грамадска-палітычнага курса на радзіме, таму мастак змушаны быў ізноў паехаць у Маскву. Так паміж Мінскам і Масквой і праходзіла яго жыццё.

На працягу амаль усяго творчага чвэрцьвекавога шляху Міхась Філіповіч актыўна працаваў, але найбольш каштоўнымі для нацыянальнага мастацтва выпала стаць работам, якія былі створаны на пачатку гэтага шляху – “На Купалле”, “Казачны сюжэт”, “Карагод”, “Духаў манастыр”, “Стары беларус з люлькай”, “Бітва на Нямізе”, “Жанчына ў намітцы”, “Стары пастух з трубой”, “Народнае гулянне” і некаторыя іншыя. Яны, як кажуць, увайшлі ў скарбонку мастацтва Беларусі, у годнай мастацкай форме выяўляючы розныя грані жыцця і гісторыі краіны, нацыянальнага духу, не будучы нацыянальна абмежаванымі.

іншыя выставы
Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны
Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вясновая песня Людмілы Мягковай
Вясновая песня Людмілы Мягковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі
Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”
Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні