Мова рэчаў. Жывапіс Паўла Хадаровіча

 Мова рэчаў. Жывапіс Паўла Хадаровіча

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 студзеня 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выстава жывапісу Паўла Хадаровіча “Мова рэчаў”, на якой будуць прадстаўленыя творы з майстэрні аўтара.

Павел Хадаровіч працуе ў розных жанрах, але перавагу аддае нацюрморту. Карціны, напісаныя ў гэтым жанры, вызначаюцца строгай, старанна прапрацаванай кампазіцыяй, устойлівымі, рытмічна выпісанымі формамі і дакладна перададзенай фактурнасцю прадметаў, нечаканасцю ракурсаў, якія надае статычнай, як здаецца, кампазіцыі дынаміку і метафарычнасць. Трэба адзначыць і каларыстычныя рашэнні жывапісца: колеравая гама разнастайная, але колеры някідкія, як бы “аксамітныя”, яны не адцягваюць на сябе ўвагу і працуюць на агульную задуму твора.

Акрамя нацюрмортаў, на выставе прадстаўлены таксама некалькі пейзажаў. Пейзажам П. Хадаровіча ўласцівая паэтычная настроенасць у спалучэнні з вонкавай эмацыянальнай стрыманасцю, глыбока асабістыя адносіны да прыроднага свету, якія не пакідаюць гледача абыякавым.

Павел Уладзіміравіч Хадаровіч нарадзіўся 25 чэрвеня 1987 года ў Мінску ў сям’і вядомага мастака Уладзіміра Паўлавіча Хадаровіча. У 2006 годзе скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці “жывапіс”. У 2012 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “станковы жывапіс”, абараніўшы з найвышэйшым балам дыпломны праект “З рукатворных крыніц”. 

З 2012 па 2014 год Павел Хадаровіч працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава. У 2015 годзе заснаваў у Мінску ўласную школу-студыю жывапісу “Квадарт”. На базе студыі арганізаваў і правёў шэраг арт-праектаў.

З 2013 года П. Хадаровіч – член Беларускага саюза мастакоў.

З 2007 года актыўна ўдзельнічае ў розных выставах, конкурсах і праектах. Сярод іх – персанальныя выставы “Вытокі натхнення” (Слуцк, 2009), “Вяртанне да вытокаў” (Светлагорск, 2014), “Берлін вачыма беларускага мастака” ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Берліне (2014), выставы ў галерэях “Каляровы шлях” у Оршы (2017) і ArtBlique ў Мінску (2018). Мастак прымаў удзел у многіх групавых, рэспубліканскіх і міжнародных выставах, якія праходзілі ў Мінску, Віцебску, Міры, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь – у Польшчы і Літве.

іншыя выставы
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні