Музыка душы – спадчына

Музыка душы – спадчына

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 9 лютага 2023 года ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць фотавыстава “Музыка душы – спадчына”, прысвечаная 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў.

Добрая мелодыя, як і карціна мастака, саткана з тонкіх матэрый, якія нельга ўбачыць, дакрануцца, аднак у ёй такая колеравая палітра, што іншы раз мы спыняемся, забываючы пра ўсё, каб паслухаць музыку. Яна дапаўняе, стварае “пастамент” для песні, дапамагае раскрыць сюжэт ці даць гледачу магчымасць адчуць перажыванні кінагероя, аўтара. Музыка суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця.

У савецкія часы быў распаўсюджаны культ імёнаў: нашыя бацькі, бабулі і дзядулі, пачуўшы некалькі акордаў, маглі адразу назваць не толькі выканаўцу песні, але і аўтара музыкі. 

Кожны ведае сем нот, але не кожны стварае музыку. Эдуард Ханок аднойчы сказаў: “Легенды – гэта людзі, якія калісьці нешта зрабілі; іх несла творчая хваля таленту, упартасць і працавітасць, а таксама каханне – самае высокае пачуццё, якое ёсць у жыцці чалавека. Яны ішлі за запаветнай марай”. Нізкі паклон нашым класікам, гэтым людзям, чые музычныя творы з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны нашай краіны.

“Узвысіў помнік я сабе нерукатворны” – дзякуючы педагагічнай, грамадскай дзейнасці, мы можам смела сказаць, што новыя таленты і новыя імёны ўжо гучаць! У кожнага будзе свой шлях, і з цягам часу гэтыя імёны стануць легендамі, але ніколі не забудуць тых, чыя праца была незаменнай у станаўленні і развіцці нашай культуры. Кампазітары Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Анатоль Багатыроў, Яўген Глебаў, Сяргей Картэс, Алег Янчанка, Генрых Вагнер, Дзмітрый Смольскі, спявак Віктар Вуячыч і іншыя.

Дзякуючы прафесійнай дзейнасці фатографа Анатоля Каляды мы маем магчымасць убачыць кадры з жыцця заслужаных кампазітараў і выканаўцаў іх твораў. Фатаграфіі зроблены за перыяд ад 1960-х да 1980-х гадоў.

Анатоль Данілавіч Каляда
Анатоль Данілавіч Каляда
28 жніўня 1937 г. – 23 сакавіка 2019 г.

Нарадзіўся ў горадзе Мінску. Усё сваё свядомае жыццё Анатоль Каляда прысвяціў фатаграфіі, працаваў у выданнях “Знамя юности”, “ЛіМ”, “Роднае слова”, выдавецтве “Нёман”, на Беларускім тэлебачанні. 

Работа выставы працягнецца 
да 2 красавіка 2023 года

 

Куратары выставы – Кацярына Шыцікава, малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Алена Данброва, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, куратар праекта “Архіў Анатоля Каляды”

іншыя выставы
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Капсула часу
Капсула часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Пастаянная экспазіцыя (Леніна, 20А) і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24)

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47)

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень