Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

3 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава «Нараджэнне шэдэўра: В.В. Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”». Выстава прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзя з дня стварэння аднаго з самых вядомых твораў беларускага жывапісу ХХ стагоддзя.

Гісторыя стварэння карціны “Мінск 3 ліпеня 1944 года” пачынаецца з таго самага дня, падзеям якога яна прысвечаная. 3 ліпеня 1944 года мастак сам быў сведкам і ўдзельнікам сустрэчы ацалелымі жыхарамі Мінска часцей 3-га Беларускага фронту, якія ўваходзілі ў горад. Адлюстраванае ў карціне пачуццё радасці вызвалення, адчуванне эмацыйнага ўздыму, якое перажывалі ў той дзень мінчане, было знаёмае яму не па чутках. У сакавіку 1945 года мастак заключыў дагавор на стварэнне манументальнага твора, прысвечанага гэтай падзеі. Спачатку меркавалася, што палатно ўпрыгожыць фае залы пасяджэнняў Дома ўрада БССР. Гэта і вызначыла маштабныя памеры твора — каля 5 метраў у шырыню і 3 метраў ў вышыню.

Мастак працаваў над творам доўга і старанна. Праца была завершаная толькі ў 1955 годзе. На прызначанае для яе спачатку месца ў Доме ўрада БССР карціна ўжо не трапіла, а пасля Другой дэкады беларускага мастацтва ў Маскве па ініцыятыве дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алены Васільеўны Аладавай была перададзеная ў фонды музея. Пазней яна не раз экспанавалася на ўсесаюзных і рэспубліканскіх выставах, а з 2006 года з’яўляецца адной з дамінантаў у пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. Твор зрабіўся настолькі папулярным, што шмат разоў рэпрадукаваўся ў друкаваных выданнях і падручніках і стаў сапраўдным сімвалам свята вызвалення Беларусі.

У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца 5 эскізаў кампазіцыі, 18 эцюдаў — распрацовак асобных вобразаў і сцэн, больш за 80 падрыхтоўчых малюнкаў і накідаў. Для карціны мастаку пазіравалі сваякі (у тым ліку жонка і сын Анатоль), сябры, суседзі, салдаты Беларускай вайсковай акругі. Замалёўкі мастак рабіў і ў горадзе, дзякуючы чаму на карціне вельмі дакладна паказаны разбураны вайной раён плошчы Свабоды. На выставе прадстаўленая найбольш цікавая частка гэтага агромністага матэрыялу.  

Валянцін Віктаравіч Волкаў (20.04.1881–9.11.1964) нарадзіўся ў горадзе Яльцы Арлоўскай губерні ў сям’і наследных мастакоў. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1903 года. У 1915 годзе скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай акадэміі мастацтваў. Жыў у Беларусі з 1923 года, у Мінску — з 1929. Выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923–1929), Мінскім мастацкім вучылішчы (1947–1949), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1953–1964). Народны мастак Беларускай ССР (1955).  

Выстава працуе па 4 жніўня 2025 года.

Куратар выставы — Корзун Франц Валер’евіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Васільковае трымценне
Васільковае трымценне

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Святло ў далонях
Святло ў далонях

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Дзеці. Радасць. Развіццё”, дзіцячых творчых работ мастацкай студыі “Аqua-ART”
Выстава “Дзеці. Радасць. Развіццё”, дзіцячых творчых работ мастацкай студыі “Аqua-ART”

Музей Дом Ваньковічаў

Успенне Маці Божай
Успенне Маці Божай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень