Спеўная Майстэрня Дар’і Зуевай

Спеўная Майстэрня Дар’і Зуевай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

11 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем на спевы ў Мастацкім музеі, прысвечаныя выставе “Жаночы Род”

У другой зале выставачнага праекта “Жаночы Род” сэнсавым элементам, які маркіруе паняцце “Род”, выступае кампазіцыя з сярпа і карціны Міхаіла Сеўрука “Жніво” (1937).

Жнiво – гэта

  • прыгажэзныя хвалі жытняга поля з сінімі валошкамі;
  • прадчуванне надыходзячага вяселля;
  • цяжкая праца ў полі, страх за пакінутае ў лесе маленькае дзіця.

 А магчыма, гэта пра давер сусвету, пра прыняцце сваёй долі і нязломную моц жанчыны.

Якое яно, жніво, для дзяўчынкі, дзяўчыны і жанчыны распавядзе ў сваёй жніўнай імпрэзе “Спеўная Майстэрня Дар’і Зуевай”.

У звычайным жыцці кожная з удзельніц “Спеўнай Майстэрні” займаецца сваёй справай: дызайнам, візуалізацыяй, псіхалогіяй і г. д. Але традыцыйны спеў і любоў да беларускага фальклору іх аб’ядноўваюць.

Выставачны корпус Мастацкага музея (К. Маркса, 24). Залы выставы “Жаночы Род”.

Па ўваходным білеце ў музей.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь