Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай

Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

29 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013).
1
Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”). 1993. Палатно, тэмпера, алей, дрэва, калаж
1
Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Слова пра Беларусь. 1972. Палатно, алей
1
Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Маладыя будаўнікі Мінска. 1957. Дыпломная работа. Палатно, алей

Творчая спадчына Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка ўключае станковы жывапіс, манументальнае мастацтва, графіку і сцэнаграфію. Юбілейная выстава прадэманструе майстэрства мастака ў галіне станковага жывапісу. Усе творы прадстаўлены са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Вобраз роднай Беларусі праходзіць чырвонай ніткай праз усю творчасць Уладзіміра Стэльмашонка. Неаднаразова мастак звяртаецца да слаўных старонак яе гісторыі. Майстар стварае галерэю запамінальных партрэтаў выдатных людзей – гістарычных асоб, сваіх сучаснікаў.

У 1950-я гады жывапісныя творы маладога мастака выкананы яшчэ ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. У 1960-я гады Уладзімір Стэльмашонак пачынае эксперыментаваць, распрацоўваючы свой яркі непаўторны мастацкі стыль у межах “суровага стылю”. У пошуках мастацкай мовы і новых сродкаў выразнасці для стварэння сваіх твораў ён камбінуе жывапіс з разьбой па дрэве, калажам, аплікацыяй, актыўна выкарыстоўвае традыцыйны беларускі народны арнамент, у які нярэдка ўплятае тэкст. Вобразы, увасобленыя мастаком, набываюць манументальна-дэкаратыўны характар.

Нягледзячы на стылістычнае адзінства, кожны твор мае сваё яскрава індывідуальнае рашэнне, носіць аўтарскі почырк майстра.

 

Куратар выставы – Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст.

Экспанаванне выставы працягнецца 
да 20 лістапада 2023 года

іншыя выставы
Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра
Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”
ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”

Музей Дом Ваньковічаў

Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь