Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XIX–XXI стст.

Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XIX–XXI стст.

Музей Дом Ваньковічаў

30 чэрвеня 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пачынае працаваць выставачны праект “Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XIX–XXI стст.”, які рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння.

Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу, графікі і скульптуры, выкананыя беларускімі мастакамі XIX–XXI стст., закліканы паказаць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх напрамках. Значнае месца ў выставачным праекце адведзена пейзажнаму жанру, бо вобраз Радзімы ў большасці жывапісцаў устойліва асацыіруецца з апяваннем беларускай прыроды.

Пейзажны жывапіс Беларусі канца XIX – пачатку XX стагоддзя прадстаўлены імёнамі А. Гараўскага і В. Бялыніцкага-Бірулі. Мастакі распрацоўвалі від пейзажа, дзе галоўнай задачай з’яўляецца лірычнае адлюстраванне характэрнага матыву роднай прыроды. У іх творчасці вялікае месца займае пейзажны эцюд ці краявід, напісаны непасрэдна з натуры. 

У ХХ–ХХI стагоддзях да тэмы радзімы ў пейзажным жывапісе звярталіся многія беларускія мастакі. Для іх твораў характэрна злучэнне лірычнага пачатку і эпічны ахоп свету. Жывапісцам было важна, грунтуючыся на канкрэтнай мясцовасці, якая станавілася аб’ектам адлюстравання, стварыць абагульнены эпічнывобраз роднага края (В. Цвірка, В. Грамыка, Г. Вашчанка, Л. Лейтман, Д. Алейнік і інш.). 

Вобраз Радзімы, роднага края стаў адным з галоўных матываў у творчасці беларускіх мастакоў розных пакаленняў і мастацкіх традыцый, асабліва ў ХХ–ХХI стст. у плане гістарычнай памяці тых мясцін, якія звязаны з гераічным мінулым нашага народа. Калекцыя беларускага мастацтва XIX–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – яркае таму пацвярджэнне. Многія жывапісцы, графікі, скульптары на працягу некалькіх стагоддзяў звароту да гэтай тэмы ўнеслі важны ўклад у фарміраванне мастацкага аблічча нашай Радзімы ў выяўленчым мастацтве.

У рамках выставы намечана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння: канцэрты, майстар-класы з дзецьмі, работа са СМІ. Гэтую выставу з аўтарскімі экскурсіямі і інтэрактыўнымі мерапрыемствамі на працягу года плануецца паказаць і ў рэгіянальных музеях нашай краіны. 

 

Куратар выставы – Любоў Сысоева, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе працаваць 
да 7 жніўня 2023 года

іншыя выставы
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні