Выяўленчае мастацтва Мардовіі

Выяўленчае мастацтва Мардовіі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

28 жніўня 2024 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Выяўленчае мастацтва Мардовіі”, арганізаванай пры ўдзеле Мардоўскага рэспубліканскага музея выяўленчых мастацтваў імя С.Д. Эрзі і Саюза мастакоў Рэспублікі Мардовія.

Выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі” дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва Рэспублікі Мардовія ў кантэксце пераемнасці пакаленняў і захавання традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей. Яна раскрывае багацце і разнастайнасць нацыянальных вобразаў і матываў, цесна звязаных з гісторыяй і традыцыямі эрзі і мокшы – дзвюх этнічных груп мардвы, блізкіх да фіна-ўгорскіх народаў.

У экспазіцыі прадстаўлена 60 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад аўтараў, якія з’яўляюцца дзеючымі членамі Саюза мастакоў Расіі.

Мастацтва Мардовіі валодае шырокім жанрава-відавым спектрам і багатым стылістычным дыяпазонам: ад рэалістычнага мастацтва да авангарду. Традыцыі айчыннага мастацтва пераплятаюцца з міфалогіяй і фальклорам і творча пераасэнсоўваюцца ў разнастайных мастацкіх формах, што параджае ўнікальны вобраз мардоўскага мастацтва.

Мастакі Мардовіі ад першых прафесійных майстроў С.Д. Эрзі і Ф.В. Сычкова да класікаў выяўленчага мастацтва Мардовіі У.Д. Ілюхіна, А.А. Мухіна, Я.А. Наздрына, А.А. Радзівонава, В.А. Папкова, В.А. Бяднова, І.І. Сідзельнікава, М.С. Макушкіна, М.С. Шаніна, Л. С. Шанінай-Трэмбачэўскай працягваюць вызнаваць у мастацкай форме любоў да роднай зямлі, ідэі маральнасці і нацыянальнай духоўнасці, творча пераасэнсоўваюць гісторыю і культуру мардоўскага народа. Дзякуючы дзейнасці сучасных аўтараў выяўленчае мастацтва рэгіёна не губляе свае асаблівасці і індывідуальны вобраз, і ўяўляе сабой самастойную з’яву ў агульным кантэксце расійскай культуры.

Выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі” будзе экспанавацца з 28 жніўня па 29 верасня 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. Карла Маркса, 24, 3-ці паверх).

Куратары выставы – Запека Кацярына Генадзьеўна, старшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Кузняцова Ганна Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
 

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні