Выстава абраза, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподняга

Выстава абраза, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподняга

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

14 лютага 2025 года ў пастаяннай экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20) адкрываецца выстава абраза “Стрэчанне” (сярэдзіны XVIII ст.) з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподняга.

15 лютага праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з 12 галоўных (двунадзесятых) свят – Стрэчанне Гасподняе. 

Іканаграфія гэтага сюжэта заснавана на евангельскім апавяданні (Лк. 2, 22–38), у якім расказваецца, што на саракавы дзень па Нараджэнні Хрыстовым, Марыя і Іосіф, прытрымліваючыся старазапаветнага закону, прынеслі Дзіцятка Хрыста ў храм, каб прысвяціць Яго Богу.

Прадстаўлены абраз з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь дэманструе шэсце Маці Божай і Іосіфа да Сімяона Богапрыімца, які схіліўся ў чаканні Месіі ля прастола Іерусалімскага храма. Прадстаўлены момант, калі Марыя перадае, а Сімяон прымае ў свае рукі Дзіцятка. Падобны вобраз больш адпавядае евангельскаму тэксту і бачна перадае сутнасць свята Стрэчання як сустрэчы Старога і Новага Запаветаў. Ëн служыць ілюстрацыяй наступных слоў: “ён узяў Яго на рукі, дабраславіў Бога і сказаў: Цяпер адпускаеш раба твайго, Уладыка, па слове Твайму, з мірам; бо бачылі вочы мае выратаванне Твае, якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў, святло да асветы язычнікаў, і славу народа Твайго Ізраіля” (Лк. 2, 28–32).

Сустрэча Сімяона і Дзіцятка Хрыста сімвалізуе сустрэчу чалавецтва з Богам.

Не пакрытыя гіматыем рукі Сімяона Багапрыімца і адсутнасць вобраза прарочыцы Ганны з’яўляюцца іканаграфічнай асаблівасцю дадзенага помніка.

Выстава будзе працаваць да 21 лютага 2025 года.

Куратар выставы – Сысоева Любоў Львоўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва

Мікалай Залозны. Палітра жыцця
Мікалай Залозны. Палітра жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь