Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года
Айвазоўскі Іван Канстанцінавіч- 1887
- Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX в.
- Жывапіс
- Палатно, алей
Карціна “Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года” была напісала Іванам Айвазоўскім у 1887 годзе на аснове рэальнай падзеі, што адбылася ў красавіку 1886 года. Падчас шторму на Азоўскім моры затануў таварны параход “Ястраб”.
«Судна выкарыстоўвалася для перавозкі грузаў паміж портамі Азоўскага мора. 30 мая 1886 года падчас праходжання з генеральным грузам з Адэсы ў Марыупаль у 60 мілях ад Беласарайскага маяка ў Азоўскім моры параход “Ястраб” у шторм пераламіўся з-за моцных хваль і затануў».
З усёй каманды выратаваўся толькі адзін матрос па прозвішчы Ярэмчанка. Ён прывязаў сябе да мачты і пратрымаўся на ёй на працягу двух з паловай сутак. Быў падабраны купецкім суднам.
Пад уражаннем ад трагедыі Іван Айвазоўскі напісаў буйнафарматнае палатно за рэкордна кароткі тэрмін. Газета “Новости и Биржевая газета” (ад 25 студзеня 1887 г.) паведамляла: “…адна карціна напісана Айвазоўскім нават за два дні да выставы, гэта “Бура на Азоўскім моры ў красавіку (маі) 1886 г.”. Твор з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь быў набыты яшчэ ў 1962 годзе ў Маскве ў заслужанай артысткі Беларускай ССР Лідзіі Андрэеўны Русланавай (1900–1973).
Раней “Бура на Азоўскім моры...” знаходзілася ў зборы даследчыка Арктыкі А. І. Русанава (Пецярбург). Лідзія Русланава сабрала вялікую калекцыю жывапісу (больш за 130 твораў рускіх мастакоў), у якой былі палотны Айвазоўскага, Васняцова, Верашчагіна, Урубеля, Крамскога, Левітана, Кустодзіева, Малявіна, Макоўскага, Несцерава, Рэпіна, Паленава, Сурыкава, Фядотава, Шышкіна і іншых выдатных мастакоў. “Не здзіўляйцеся, яны дапамагаюць мне спяваць, навяваюць настрой. Пра гэтыя палі, пра гэтыя лясы і рэкі, пра гэтых бабах я і спяваю”, – казала Русланава аб сваіх любімых мастаках. Усяго з калекцыі Л. Русланавай з 1956 па 1968 год музей набыў 34 жывапісныя палотны, з якіх тры – Івана Айвазоўскага.
Упершыню “Бура на Азоўскім моры…” была прадстаўлена на Акадэмічнай выставе ў 1887 у Санкт-Пецярбургу і з моманту набыцця пастаянна экспануецца на выставах музея.
Існуе яшчэ два варыянты гэтага сюжэта ў творчасці знакамітага марыніста. Акрамя карціны з нашай калекцыі ёсць версія пад назвай “Караблекрушэнне” (1886), якая захоўваецца ў Нацыянальным музеі мастацтваў Румыніі (Бухарэст). Варыянт пад назвай “Бура” (1886) знаходзіцца ў Яраслаўскім мастацкім музеі.
Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
аўторак
выходны дзень
Каса і Музейная крама
панядзелак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
аўторак
выходны дзень
Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
Мінскі раён
ск «Раўбічы»
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
панядзелак - аўторак
выходныя дні
Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні