Масленіца
Кустодзіеў Барыс Міхайлавіч- 1919
- Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX в.
- Жывапіс
- Палатно, алей
Адной з прыкметных фігур мастацкага жыцця Расіі першай чвэрці ХХ стагоддзя быў Барыс Кустодзіеў, які валодаў унікальным, толькі яму ўласцівым стылем. У кожнай карціне майстра адчуваецца прысутнасць свята, радасць жыцця. Мабыць, таму адным з любімых кустодзіеўскіх сюжэтаў стала вясёлая, шумная і хлебасольная Масленіца. Атмасфера раздольнага гуляння захоплівае нас амаль адразу. Яркія фарбы марознага сонечнага зімовага дня яшчэ больш узмацняюць успрыманне свята і радаснага пачатку на гэтым палатне. Святочны настрой узмацняе пейзаж. Горад прыгожы і прыбраны, нібы цацачны. Прырода захапляе незвычайным багаццем яркіх фарбаў.
Назіральнасць, іронія, уменне знайсці радасць у малазначным, адкрытае і ветлівае стаўленне да людзей вызначылі характар творчасці мастака. Крытыкі пісалі аб ім: “Яго цікавіць жыццё – жывое, кіпучае, разнастайнае, рознакаляровае жыццё”. Творы Кустодзіева нясуць у сабе зарад дзіўнай энергіі, прамяністага адчування паўнаты жыцця.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні