Рым. Разваліны Форума
Мацвееў Фёдар Міхайлавіч- 1816
- Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX в.
- Жывапіс
- Палатно, алей
Як самастойны жанр пейзаж склаўся ў рускім мастацтве позна, у апошняй чвэрці XVIII стагоддзя, калі ў Акадэміі мастацтваў адкрыўся клас ландшафтнага жывапісу. У 1778 годзе яго скончыў Фёдар Мацвееў – адзін з першых рускіх пейзажыстаў. У якасці заахвочвання маладога мастака, як аднаго з найлепшых, адправілі ў пенсіянерскую паездку ў Італію. Аднак у сілу абставінаў Мацвееў пражыў у Італіі да канца жыцця – сорак шэсць гадоў. Рым і яго наваколлі сталі для яго адной з галоўных крыніц натхнення.
У пейзажы “Рым. Разваліны Форума” са збору Нацыянальнага мастацкага музея жывапісец прадставіў велічны выгляд. Калісьці, у часы імператараў, Форум быў галоўнай плошчай горада, яго архітэктурныя помнікі ўражвалі ўяўленне. Аднак на мяжы XVIII–XIX стагоддзяў гэта прытулак для рымскай беднаты і тых знатакоў мастацтва, якія захапляюцца залатым векам антычнасці. Апошніх сярод сучаснікаў Мацвеева было нямала, і таму “гераічныя пейзажы” мастака (так іх называюць за ўзвышаную ідэалізацыю прыроды) былі запатрабаваны.
Большасць твораў Мацвеева – гэта панарамныя кампазіцыі. Глядач бачыць прастору нібы з вышыні птушынага палёту. Каб стварыць у карціне ілюзію глыбіні, мастак выбудоўвае выразную перспектыву і паступова высвятляе каларыт ад карычневых тонаў на першым плане да блакітных далеч.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні