Месячная ноч. Здраўнёва
Рэпін Ілля Яфімавіч- 1896
- Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX в.
- Жывапіс
- Палатно, алей
У 1892 годзе мастак Ілья Рэпін набыў маёнтак Здраўнёва ў Віцебскай губерні. Там, у гэтым маляўнічым месцы, на беразе Заходняй Дзвіны, амаль дзесяць гадоў запар сям’я Рэпіна праводзіла летнія месяцы, адпачываючы на ўлонні прыроды ад мітусні сталічнага жыцця. Там жа былі створаны некаторыя вядомыя працы майстра, у тым ліку і карціна “Месячная ноч. Здраўнёва”.
Гэта палатно – рэдкі ў творчасці Рэпіна рамантычны вобраз. Малюючы сваю дачку Надзею і любімага сабаку Пегаса на начным шпацыры, мастак імкнецца стварыць настрой таямнічасці і летуценнасці. Зачаравана гледзячы на мігценне месячнай дарожкі на цёмнай вадзе, дзяўчына, стоячы да нас спіной, цалкам пагрузілася ў свае перажыванні. На нейкае імгненне ўзнікае адчуванне, што перад намі прыгожая незнаёмка, чый унутраны свет і характар цалкам ад усіх утоены.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні