Карл Брулоў яшчэ пры жыцці карыстаўся вялізнай славай. Яго эфектныя творы выклікалі захапленне сучаснікаў. Шмат у чым гэта тлумачыцца віртуозным спалучэннем лепшых традыцый акадэмізму (правільны малюнак, выразная пластыка) з адкрытай эмацыйнасцю рамантызму.

Бліскуча скончыўшы Акадэмію мастацтваў, Карл Брулоў адпраўляецца ў Італію ў якасці пенсіянера. Моцнае ўражанне на маладога мастака зрабіла наведванне Пампеяў – старажытнага горада, які загінуў пры вывяржэнні Везувія. Гэтай трагедыі ён прысвяціць сваю самую знакамітую карціну, а пакуль… мастак піша партрэт свайго сябра, музыканта Мацвея Віельгорскага.

На фоне дымнага вулкана і чорнай драпіроўкі, якая нагадвае воблака вулканічнага пылу, вобраз знакамітага віяланчэліста набывае напружаную ўсхваляванасць. Брулоў з самага пачатку працы над гэтым партрэтам імкнецца надаць выяве адмысловы эмацыйны стан. Бо ён бачыць свайго героя ў рамантычным святле: не проста ў пазіраванні, а ў момант натхнення – падчас ігры на музычным інструменце. Прыродная стыхія, якая абуджаецца,і тэмперамент музыканта бачацца жывапісцу як нешта велічнае і адзінае.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень