Велічныя, жыццесцвярджальныя палотны Івана Шышкіна – пейзажыста другой паловы XIX стагоддзя – апяваюць сілу і прыгажосць прыроды. Адзін з найбольш упадабаных вобразаў мастака – лес, вялікія старыя дрэвы (дубы, хвоі, елкі). Малюючы запаведны дубовы гай у Сестрарэцку, пасаджаны Пятром I, мастак паказвае дрэвы знізу ўверх, з асаблівай дбайнасцю выпісвае іх маршчыністую кару і вузлаватыя карані, а верхавіны зразае верхнім краем рамы, так што магутныя ствалы і кроны засланяюць неба. Такі прыём, да якога Шышкін звяртаўся вельмі часта, падкрэсліваў веліч і сілу старых дрэў і ствараў героіка-эпічны вобрз прыроды.