Няроўны шлюб
Пукірэў Васілій Уладзіміравіч- 1875
- Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX в.
- Жывапіс
- Палатно, алей
У рускім жывапісе перыяду рэалізму вядучую ролю адыгрывала бытавая, жанравая карціна. Напісаная на сюжэт, узяты са штодзённага жыцця, яна адлюстроўвала вострыя праблемы свайго часу і пераканаўча выказвала грамадзянскую пазіцыю аўтара.
Маляўнічае палатно “Няроўны шлюб”, створанае Васілём Пукіравым, прадстаўніком маскоўскай школы жывапісу, паднімала праблему бяспраўя жанчыны ў рускім грамадстве XIX стагоддзя. Праўдзіва і грунтоўна адлюстроўваючы сцэну шлюбу юнай беспасажніцы і старога чыноўніка, мастак асудзіў сацыяльныя супярэчнасці, якія перашкаджаюць свабодзе выбару.
Нейкі час лічылася, што ў гэтым творы Пукіраў распавёў гісторыю з уласнага жыцця, а ў выяве маладога чалавека справа – адзінага з прысутных, які строга глядзіць на тое, што адбываецца, – адлюстраваў самога сябе. Сучасныя даследаванні не пацвярджаюць гэтую гіпотэзу, але адно можна сказаць з упэўненасцю: мастак глыбока перажыў сюжэт і двойчы звяртаўся да яго ў сваім жыцці. Першы твор пад назвай “Няроўны шлюб” ён напісаў у 1862 годзе (цяпер карціна знаходзіцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве). Палатно са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – гэта аўтарскае паўтарэнне, выкананае праз 13 гадоў, у 1875 годзе.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні