Аднойчы зімой, падчас адной са звычайных ранішніх прагулак, Ігар Грабар быў уражаны “відовішчам фантастычнай прыгажосці, што разгарнулася перад ім”. Прырода, па словах аўтара “Лютаўскага блакіту”, “быццам святкавала нейкае незвычайнае свята блакітнага неба, жамчужных бяроз, каралавых галінак і сапфіравых ценяў на бэзавым снезе”. Перапоўнены радасцю мастак, нягледзячы на мароз, пачаў пісаць эцюд на адкрытым паветры. Майстар працаваў у выкапанай ім у снезе траншэі, што дало незвычайна нізкую лінію гарызонту.

Гранічная колеравая насычанасць абумоўлена тым, што аўтар пісаў гэты пейзаж чыстым колерам, наносячы мазкі шчыльным пластом. Менавіта такія драбнюткія мазкі, як мазаіка з самацветаў, лепяць аб’ёмы ствалоў дрэў, узоры галін. Бяроза – аснова мастацкага вобраза ў працы – пераўтвараецца ў чароўнае цуда-дрэва, заварожвае феерыяй маляўнічых пераліваў. Белы колер бярозы і снегу цалкам змяняецца. Грабар больш за ўсё любіў пісаць зімовыя пейзажы, бо лічыў снег ідэальнай асновай для шматлікіх светлавых эфектаў.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30