Адной з прыкметных фігур мастацкага жыцця Расіі першай чвэрці ХХ стагоддзя быў Барыс Кустодзіеў, які валодаў унікальным, толькі яму ўласцівым стылем. У кожнай карціне майстра адчуваецца прысутнасць свята, радасць жыцця. Мабыць, таму адным з любімых кустодзіеўскіх сюжэтаў стала вясёлая, шумная і хлебасольная Масленіца. Атмасфера раздольнага гуляння захоплівае нас амаль адразу. Яркія фарбы марознага сонечнага зімовага дня яшчэ больш узмацняюць успрыманне свята і радаснага пачатку на гэтым палатне. Святочны настрой узмацняе пейзаж. Горад прыгожы і прыбраны, нібы цацачны. Прырода захапляе незвычайным багаццем яркіх фарбаў.

Назіральнасць, іронія, уменне знайсці радасць у малазначным, адкрытае і ветлівае стаўленне да людзей вызначылі характар творчасці мастака. Крытыкі пісалі аб ім: “Яго цікавіць жыццё – жывое, кіпучае, разнастайнае, рознакаляровае жыццё”. Творы Кустодзіева нясуць у сабе зарад дзіўнай энергіі, прамяністага адчування паўнаты жыцця.