Бюст Саламона Міхоэлса
Бразер Абрам Маркавіч- Беларускае мастацтва ХX — пачатку XXI ст.
- Скульптура
- Бронза, ліццё
Скульптар, графік, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Абрам Бразер належыць да таго пакалення мастакоў, якія сваёй творчасцю ўпісалі старонку ў гісторыю беларускага мастацтва ў паслярэвалюцыйныя гады. Бразер быў адным з першых беларускіх скульптараў, якія вызначылі развіццё гэтага віду мастацтва ў 1920–1930-х гг. Лёс гэтага мастака, як і іншых мастакоў яўрэйскага паходжання, трагічны: у 1942 годзе ён быў расстраляны разам са сваёй сям’ёй. Да нашых дзён дайшло крыху больш дзесяці яго твораў, якія захоўваюцца сёння ў беларускіх музейных зборах.
Свае творчыя намаганні Бразер сканцэнтраваў у жанры партрэта, ствараючы выявы як вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў, так і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.
Прадстаўлены ў экспазіцыі музея скульптурны бюст легенды яўрэйскага драматычнага тэатра, вялікага акцёра і выбітнага рэжысёра, народнага артыста СССР – Саламона Міхоэлса (сапраўднае – Шліёма Воўсі) – па праве лічыцца адной з вяршыняў творчасці Абрама Бразера. У гэтым партрэце скульптар здолеў з бязлітаснасцю аб’ектыўнага назіральніка перадаць індывідуальныя фізіягнамічныя асаблівасці знешнасці акцёра: “вочы навыкаце, выпуклы лоб, валасы дыбам, кароткі нос і тоўстыя вусны” – так апісвалі знешнасць Міхоэлса, але і разам з тым падкрэсліць інтэлект, своеасаблівасць духоўнага склада гэтага велічнага “яўрэйскага” караля Ліра.
Атаясамленне вобраза Міхоэлса, створанага Бразерам, з каралём Лірам – вяршыняй яго акцёрскай творчасці, ролю якога ён сыграў у 1935 годзе – не выпадковае. Сцэнічнывобраз, увасоблены вялікім акцёрам, адрозніваўся філасофскай глыбінёй, вастрынёй і манументальнасцю формы. Сучаснікі ўспаміналі: “У поўнай цішыні, згорбіўшыся, хутаючыся ў мантыю, як у хатні халат, з’яўляўся Лір. Ні на каго не гледзячы, ён павольна цягнуўся да трона і сцягваў за вуха Шута, які рассеўся там. І паверх схіленых галоў прыдворных узнікаў твар Ліра. Амаль без грыму, без традыцыйнай барады. Твар, які немагчыма было забыць”.
Абрам Бразер з дзіўнай праніклівасцю здолеў парадмеціць акцёрскую міхаэлсаўскую формулу і ўвасобіць у гэтай працы драматычныя калізіі будучых падзей, у тым ліку і асабістых, і агульначалавечых.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні