У 1757 годзе ў Пецярбургу адкрылася Акадэмія трох самых знакамітых мастацтваў – першая ў Расіі навучальная ўстанова, дзе рыхтавалі архітэктараў, жывапісцаў, скульптараў і гравёраў. Сістэма адукацыі Акадэміі будавалася па ўзору замежных акадэмій, якія высока шанавалі пастулаты класіцызму, адным з якіх з’яўлялася перайманне Антычнасці, г. зн. майстрам Старажытнай Грэцыі і Рыма.

Адзін з першых выпускнікоў Пецярбургскай Акадэміі – жывапісец Антон Ласенка. Як найлепшы з вучняў ён быў адпраўлены ў Парыж для ўдасканалення свайго майстэрства. Менавіта там маладым мастаком была напісана карціна “Смерць Адоніса” – адна з ранніх работ майстра. У яе аснове – антычны міф, які апавядае каханне багіні Венеры і зямнога юнака Адоніса. Падчас палявання Адоніс быў смяротна паранены, а бессмяротная Венера не змагла выратаваць свайго каханага.

У гэтай працы пазнаецца агульны кірунак творчасці жывапісца, які стаў адным з самых паслядоўных прыхільнікаў класіцызму ў рускім мастацтве. Нягледзячы на тонкую нюансоўку каларыту, уласцівую французскаму ракако, у творы чытаецца ўраўнаважаная кампазіцыя, скульптурнасць форм і выразны малюнак.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні