Цяпло зямлі
Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч- 1989
- Беларускае мастацтва ХX — пачатку XXI ст.
- Жывапіс
- Палатно, алей
Народны мастак Беларусі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў – аўтар глыбока рэалістычных і адначасова пранізлівых па сваёй алегарычнай сіле пейзажаў, у якіх знайшлі адлюстраванне разважанняў аб узаемасувязі прыроды і жыцця людзей, аб сувязі мікракосму і макракосму, малога і вялікага, часткі і цэлага.
Карціна “Цяпло зямлі” паўстае перад намі вялікім беласнежным палатном, якое літаральна абвеяна холадам зімовых вятроў. З непаўторнай лёгкасцю мастак узнаўляе ў карціне падбадзёрлівую свежасць марознага паветра і шматлікія адценні стану, уласцівага толькі зіме. Свет, занесены снегам, здаецца нерухомым, у адпачынку ад прац мінулага года. На погляд мастака, зіма шматаблічная. На фоне заснежанай белай прасторы кантрасна вырастае “каляровае” дрэва як знак “абуджэння”, як сімвал яднання зямнога і нябеснага, матэрыяльнага і духоўнага. Яно, уласна, і з’яўляецца правадніком цяпла, які прарываецца з нетраў зямлі і афарбоўвае крону магутнага дрэва ў жоўтыя, рудавата-вохрыстыя і сінія адценні. Гэтак жа, як і дзейнасць чалавека, уносіць у гэты ледзяны свет часціцу свайго цяпла: клубіцца пячны дым у хатках на гарызонце і спяшаецца кудысьці чалавек…
Але куды ідзе гэты падарожнік у доўгім чорным паліто? У гэтай, па сутнасці, алегарычнай постаці аўтар узнаўляе вобраз прапашчага чалавека, які знаходзіцца ў пошуку; гэты вобраз асабліва актуальны ў мастацтве постперастроечнага часу, калі зноў востра хвалюючымі пытаннямі становяцца “куды ісці” і “што будзе далей”.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні