Тэатр
Асташоў Андрэй Аляксеевіч- 2003
- Беларускае мастацтва ХX — пачатку XXI ст.
- Скульптура
- Бронза, ліццё, пацінаванне
Андрэй Асташоў – адзін з самых запатрабаваных беларускіх скульптараў.
Найбольш яркай, цікавай і арыгінальнай тэмай у яго творчасці сталі вобразы дзяцінства, вырашаныя ў складаным, фантазійным ключы. Асташоў канструюе свой свет, як архітэктар будуе дом. Яму ўласцівы ступеністыя сілуэты, мудрагелістая гульня аб’ёмаў, спалучэнне гладкіх паверхняў з няроўнай фактурай, нібы “ўзрыхленай” разцом. Дзіцячасць, наіўнасць, лялечнасць характарызуюць не толькі выявы самі па сабе, але і ў літаральным сэнсе памер твораў. Уласцівая яго работам мініяцюрнасць дазваляе праявіць майстэрства скульптара ў рабоце з матэрыялам. Прадстаўленую ў экспазіцыі музея скульптуру “Тэатр” адрознівае бездакорнасць прапорцый, лёгкасць і падкрэслена жывапісная пластыка форм.
Мастацтва Андрэя Асташова адводзіць ролю актыўнага сааўтара гледачу, які падбірае ключы да інтэрпрэтацыі яго твораў. Яго працы зачароўваюць і інтрыгуюць, іх хочацца разгадваць і расшыфроўваць, апазнаваць іх сюжэты, характары і вобразы. Геаграфія вобразаў мастака шырокая. Асташову цікавыя і Еўропа, і Азія, і Амерыка, і міфалагічны і нават фантастычныя свет. Усё гэта мудрагеліста спалучаецца ў адной далікатнай выяве маленькай дзяўчынкі або ў амаль абстрактнай постаці “Тэатр”. У гэтых шматлікіх адсылках няцяжка выявіць стылістыку і тэматыку маньерызму, ракако і арт-дэко і безумоўную любоў скульптара да арыенталізму – выяваў усходняй культуры.
220030, Мінск
вул. Леніна, 20
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 19:00
чацвер
з 13:00 да 21:00
Каса і Музейная крама
панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля
з 11:00 да 18:30
чацвер
з 13:00 да 20:30
220030, Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
аўторак - пятніца:
з 11:00 да 19:00
субота
з 10:00 да 18:00
нядзеля - панядзелак:
выходныя дні
223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
вул. Іванаўская, 17Б
серада - нядзеля
з 10:00 да 17:00
Каса
з 10:00 да 16:30
панядзелак - аўторак
выходныя дні
212030, Магілёў
вул. Ленінская, 37
серада - нядзеля:
з 10:00 да 18:00
панядзелак - аўторак:
выходныя дні