У 1876 годзе ў Балгарыі, якая знаходзілася пад уладай Турцыі, успыхнула народнае паўстанне, жорстка падаўленае турэцкімі ўладамі. Неўзабаве пасля трагічных падзей, якія ўскалыхнулі ўвесь свет, на Балканах апынуўся знакаміты рускі мастак Канстанцін Макоўскі. Апісанні зверстваў туркаў зрабілі на тэмпераментнага жывапісца настолькі моцнае ўражанне, што ён, у цэлым не схільны да паказу трагедый і драм, задумвае і ў кароткі тэрмін стварае вялікае палатно пад назвай “Балгарскія пакутніцы”. У 1877 годзе мастак прадстаўляе карціну на выставе ў Пецярбургу, плануючы ўсе грошы ад продажу твора накіраваць у Балгарыю ў дапамогу пацярпеламу насельніцтву.

Адлюстроўваючы расправу туркаў над безабароннымі жанчынамі і дзецьмі, якая адбываецца ў храме, мастак супрацьпастаўляе звярыную сутнасць захопнікаў і дасканалую прыгажосць чалавека, які гінуў у самым росквіце жыцця. Як вялікі жыццялюб і гарачы прыхільнік усяго прыгожага Канстанцін Макоўскі смела ўводзіць у такі драматычны сюжэт аголеную натуру. Сёння мы з упэўненасцю можам казаць, што для стварэння цэнтральнага жаночага вобраза мастаку пазіравала яго жонка – Юлія Ляткова, якую сам жывапісец лічыў эталонам прыгажосці.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні