Інклюзіўныя праекты

BelonicaArt

Нацыянальны мастацкі музей і BelonicaArt прадстаўляюць новы праект. У залах пастаяннай экспазіцыі з'явілася выставачная прастора з картынамі для тактыльнага вывучэння.

Падрабязней

Тактыльны праект "Мастацтва на кончыках пальцаў"

Нацыянальны мастацкі музей вырашыў зрабіць першы крок насустрач і пашырыў свае межы, каб стаць больш даступным для людзей з інваліднасцю па зроку.

Праект “Мастацтва на кончыках пальцаў” дае магчымасць дакрануцца да тактыльных інтэрпрэтацый твораў вядомых беларускіх мастакоў і скульптараў.

Падрабязней

Інклюзіўны арт-праект “І адчуваючы, бачыць ...”

Арт-праект «І адчуваючы, бачыць ...» дазваляе невідушчым і людзям са слабым зрокам адчуць сябе паўнапраўнымі наведвальнікамі музея. У кожнага з іх ёсць рэальная магчымасць убачыць карціны – вачамі або кончыкамі пальцаў, пабыць з творам мастацтва сам-насам, пагрузіцца ў разважанні аб паэзіі, якая знаходзіцца ў жывапісе.

Падрабязней

Ажыўшыя карціны

Праект прадугледжвае свабоднае наведванне глухіх і людзей са слабым слыхам экспазіцый і выстаў музея з экскурсіяй на мове жэстаў. Экспанаты, якія ўдзельнічаюць у праекце, пазначаны спецыяльнай этыкеткай з QR-кодам.

Падрабязней

"ХХ стагоддзе на далонях".  Тактыльнае падарожжа ў свет скульптурнага партрэта

Музейны занятак для дзяцей са слабым зрокам  у рамках Міжнароднага праекта па ўдасканаленні музейнага асяроддзя і экспазіцыйнага абсталявання  для людзей з абмежаванымі магчымасцямі  ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней

Лекцыя Надзеі Усавай, куратара праекта IncArtLab “Вопыт правядзення інклюзіўных праграм у НММ РБ”

Падрабязней

“PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”

Мастацкае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Дзень абароны дзяцей – адно з настарэйшых міжнародных святаў, якое адзначаецца штогод 1 чэрвеня з 1950 года. Шматлікія культурныя мерапрыемствы, якія арганізоўваюцца ў гэтыя дні ў розных краінах свету, закліканы не толькі забаўляць удзельнікаў, але і нагадваць пра неабходнасць адстойваць правы дзіцяці і дарыць кожнаму маленькаму чалавеку павагу і цяпло.

Мастацкі музей далучаецца да Міжнароднага дня абароны дзяцей з разнастайнай і насычанай праграмай, якая мае на мэце аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортны і даступны асяродак у музейнай прасторы. Мы прапануем нашым наведвальнікам праявіць і развіць свае творчыя здольнасці, зразумець і адчуць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі.

Падрабязней

Выставачны праект “Чыстае мастацтва”

З 24 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі працаваў выставачны праект “Чыстае мастацтва”. Гэта была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія жывуць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў № 2 горада Мінска. Гэтыя людзі – творцы ад душы і для душы. Іх працы здаюцца наіўнымі, часам крыху дзіўнымі і ў той жа час цікавымі і прыцягальнымі.

Падрабязней

Праект “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”

Праграма майстэрняў заклікана стварыць камфортнае і даступнае асяроддзе ў музейнай прасторы, раскрыць творчы патэнцыял, дапамагчы зразумець і адчуць творы мастацтва. 

Падрабязней

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні