Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

віртуальны тур па музею

навуковыя даследванні

Музей праводзіць штогадовыя канферэнцыі, удзельнічае ў навуковым дыскурсе з краінамі СНД і Еўропы, а таксама выдае навуковыя працы і альманахі.

Гісторыя Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР праз прызму даваеннай прэсы (1933 – 1941)

Артыкул старшага навуковага супрацоўніка Н.У. Рубашнай

"Першага верасня" Валяр'яны Жолтак: мастацкі твор у кантэксце жыцця

Артыкул мастацтвазнаўцы, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI ст. Мастацкага музея Н.Л. Сяліцкай

Творы Яўсея Майсеенкі на выстаўцы "Расія - Беларусь. Перакрыжаванне лёсаў"

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Мастацкага музея Н.М. Усавай

Лічбавыя практыкі ў беларускім мастацтве: эпізоды
Творы галандскіх гравёраў у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Материал заведующего отделом зарубежного искусства С.И. Прокопьевой

СМІ пра нас
БелТА: Унікальная ікона “Маці Божая Адзігітрыя” прадстаўлена ў НММ
БелТА: Унікальная ікона “Маці Божая Адзігітрыя” прадстаўлена ў НММ
“Сяргей Ясенін. Бясконцая легенда” ў СМІ
“Сяргей Ясенін. Бясконцая легенда” ў СМІ
Культура і мастацтва: Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс
Культура і мастацтва: Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс
Часопіс “Беларусь. BELARUS”: ART UNITES
Часопіс “Беларусь. BELARUS”: ART UNITES
Газета "Культура": Вернуты шэдэўр
Газета "Культура": Вернуты шэдэўр
Мастацкі музей у сюжэце праграмы “Наша раніца”
Мастацкі музей у сюжэце праграмы “Наша раніца”

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Калекцыя

Музыканты. Італьянская (Рымская) школа.
Бярозавы гай
Няроўны шлюб
Партрэт Невядомай з кветкамі і садавінай
Партрэт М. З. Шагала
Бітва на Нямізе