Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

віртуальны тур па музею

навуковыя даследванні

Музей праводзіць штогадовыя канферэнцыі, удзельнічае ў навуковым дыскурсе з краінамі СНД і Еўропы, а таксама выдае навуковыя працы і альманахі.

Супрэматызм у гравюры: літаграфіі і шаўкаграфіі Надзі Лежэ: Да 120-годдзя з дня нараджэння мастачкі

Артыкул загадчыка аддзела замежнага мастацтва С.І. Пракоп’евай

Лічбавыя практыкі ў беларускім мастацтве : інстытуцыянальны аспект

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка музея К.І. Калянкевіч

Мастакі пілігрымных лёсаў : Беларускі культурны код у мастацкай спадчыне Нікадзіма Сілівановіча

Артыкул першага намесніка генеральнага дырэктара па навуковай, міжнароднай і асветніцкай рабоце В.А. Кузьміной

"Гэта не вялікая, а найвялікшая Перамога!" Вайна ў творчасці Мая Данцыга

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка музея Н.Л. Сяліцкай

Мастацкае ўвасабленне вобраза Васіля Быкава са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка музея Н.В. Трафімчык

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Калекцыя

Музыканты. Італьянская (Рымская) школа.
Бярозавы гай
Няроўны шлюб
Партрэт Невядомай з кветкамі і садавінай
Партрэт М. З. Шагала
Бітва на Нямізе
  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30